22 ліпеня 2022 г. — 170 гадоў з дня нараджэння Марыі Яраславаўны Андрайковіч-Бутаўт (1852–1933), жывапісца, першай прафесійнай жанчыны-мастачкі з Беларусі
Марыя Яраславаўна Андрайковіч-Бутаўт нарадзілася 22 ліпеня 1852 г. ў мястэчку Баландзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) у сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям’і старажытнага роду Бутаўт-Андрайковічаў. Бутаўт-Андрайковічы адносіліся да карэнных радоў сярэднезаможнай маянтковай шляхты Гродзенскага і Пінскага павета ВКЛ, дзе займалі мясцовыя земскія пасады. Поўнае яе імя, атрыманае пры хросце ў каталіцтва, было «Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч». Бацька, Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч, валодаў маёнткам Гарнастаевічы (3167 дзесяцін зямлі і лесу) у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні, маёнткамі Кабуззе і Мінкаў. У Марыі Магдалены былі дзве родныя сястры — Малгажата (Рыта) і Марыя.
23 студзеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксеевіча Данеліі (1920–2012), мастака-жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Пётр Аляксеевіч Данелія нарадзіўся 23 студзеня 1920 г. у г. Махачкале (Дагестан). Дзяцінства прайшло на радзіме маці ў Валгаградскай вобласці. Школьнікам наведваў студыю выяўленчага мастацтва. Затым вучыўся ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 года (1938–1939). У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне (1939–1940).
11 кастрычніка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Рыгоравіча Крупскага (1934–2014), жывапісца, мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
Іосіф Рыгоравіч Крупскі нарадзіўся 11 кастрычніка 1934 г. у вёсцы Куплін Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Крупскіх была вялікай: у Іосіфа было пяць сясцёр і тры браты, таму з дзяцінства хлопчык спазнаў неабходнасць працы, цану хлеба.
1 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Сцяпанавіча Мысліўца (1938), мастака
Пётр Сцяпанавіч Мыслівец нарадзіўся 1 ліпеня 1938 г. у Драгічыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і рабочага-цесляра. У 1945 г. пайшоў у першы клас Драгічынскай СШ № 1. Ён вельмі любіў урокі малявання ў пачатковых класах, у старэйшых — капіраваў карціны Шышкіна, Левітана, Саўрасава.
7 сакавіка 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Кожуха (1953–2017), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2004)
Уладзімір Уладзіміравіч Кожух нарадзіўся 7 сакавіка 1953 года ў г. Драгічыне Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ школьнікам пачаў цікавіцца выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла маці, якая добра малявала і прыгожа вышывала. Валодзя Кожух наведваў студыю выяўленчага мастацтва Дома піянераў, якой кіраваў Валерый Дабраквашын. Дзіцячае захапленне перайшло ў рашэнне вучыцца жывапісу і пасля заканчэння школы прывяло ў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Выкладчыкі Ю. Выхадцаў і А. Малішэўскі навучылі прафесійнаму майстэрству малюнка і кампазіцыі.
16 кастрычніка 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Карнілавіча Канькова (1947–2015), мастака
Міхаіл Карнілавіч Канькоў нарадзіўся 16 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Пачашова Глазаўскага раёна Удмурціі. З дзяцінства марыў навучыцца маляваць. У шостым класе за малюнак зайца, пададзены на школьны конкурс, атрымаў першую прэмію і каляровыя алоўкі. У 1966 годзе скончыў прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «мастацкая апрацоўка каменя» ў г. Кунгур Пермскай вобласці.
9 красавiка 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Тамары Iванаўны Паўлючук (1942–2006), жывапісца
Тамара Iванаўна Паўлючук нарадзiлася 9 красавiка 1942 года ў горадзе Тураў Палескай (цяпер Гомельскай) вобласцi. Бацька быў інжынерам-землеўпарадчыкам, а маці — хатняй гаспадыняй, у якой былі здольнасці і любоў да малявання. Дзяцінства і школьнае юнацтва правяла ў пасёлку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, які лічыла родным.
30 мая 2016 г.– 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Хвісевіча (1951), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, афарміцеля інтэр’ераў, жывапісца
Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч нарадзіўся 30 мая 1951 года ў вёсцы Стахавічы Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1973 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.
4 сакавіка 2016 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Станіславіча Куфко (1921–1998), жывапісца
Эдуард Станіслававіч Куфко нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Славоціна Селіжараўскага раёна Цвярской вобласці (Расія) у сям’і чыгуначніка. Скончыў Абазерскі лесатэхнічны тэхнікум.
21 студзеня 2016 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Марыі Браніславаўны Князевай (1956), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), жывапісца
Марыя Браніславаўна Князева нарадзілася 21 студзеня 1956 года ў Мінску. У 1983 годзе закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.